support/readme/README_BE.md
Галоўная старонка • Discord • GitHub • Codeberg
English (Default) • Беларуская • Español • فارسی • Filipino • Français • Indonesia • Italiano • 日本語 • ភាសាខ្មែរ • 한국어 • Polski • Português Brasil • Русский • ภาษาไทย • Türkçe • Українська • Tiếng Việt • 中文
LocalSend — гэта бясплатная праграма з адкрытым зыходным кодам, якая дазваляе бяспечна абменьвацца файламі і паведамленнямі з прыладамі побач праз лакальную сетку без інтэрнэт-злучэння.
LocalSend — гэта кросплатформенная праграма для бяспечнай сувязі паміж прыладамі праз REST API і шыфраванне HTTPS. У адрозненне ад іншых праграм для абмену паведамленнямі, што абапіраюцца на знешнія серверы, LocalSend не патрабуе ні інтэрнэт-злучэння, ні старонніх сервераў, і таму з'яўляецца хуткім і надзейным рашэннем для лакальнай сувязі.
Тэсціраванне ў браўзерах забяспечвае
<a href="https://www.testmuai.com/?utm_medium=sponsor&utm_source=localsend" target="_blank"> </a>Праграму раім спампоўваць з крамы праграм або праз менеджар пакетаў, бо яна не мае аўтаматычнага абнаўлення.
| Windows | macOS | Linux | Android | iOS | Fire OS |
|---|---|---|---|---|---|
| Winget | App Store | Flathub | Play Store | App Store | Amazon |
| Scoop | Homebrew | Nixpkgs | F-Droid | ||
| Chocolatey | DMG Installer | Snap | APK | ||
| EXE Installer | AUR | ||||
| Portable ZIP | TAR | ||||
| DEB | |||||
| AppImage |
Падрабязней пра каналы распаўсюджвання.
Двайковыя файлы для Windows падпісаныя. Падрабязней у палітыцы падпісвання коду.
[!CAUTION] Неафіцыйная зборка MSIX: зборкі з апошніх камітаў можна паспрабаваць на localsend.ob-buff.dev. Стабільнасць не гарантуецца, а ўсе змяненні ў кодзе пералічаны на тым жа сайце.
Сумяшчальнасць
| Платформа | Мінімальная версія | Заўвага |
|---|---|---|
| Android | 5.0 | - |
| iOS | 12.0 | - |
| macOS | 11 Big Sur | Скарыстайцеся OpenCore Legacy Patcher 2.0.2 (гл. #1005) |
| Windows | 10 | Апошняя версія з падтрымкай Windows 7 — v1.15.4. У будучыні магчымы зваротныя порты навейшых версій для Windows 7. |
| Linux | Н/Д | Залежнасці: Gnome: xdg-desktop-portal і xdg-desktop-portal-gtk, KDE: xdg-desktop-portal і xdg-desktop-portal-kde |
У большасці выпадкаў LocalSend працуе адразу пасля ўсталявання. Але калі ў вас узнікаюць цяжкасці з адпраўкай ці атрыманнем файлаў, магчыма, спатрэбіцца наладзіць міжсеткавы экран так, каб LocalSend мог абменьвацца данымі ў вашай лакальнай сетцы.
| Тып трафіку | Пратакол | Порт | Дзеянне |
|---|---|---|---|
| Уваходны | TCP, UDP | 53317 | Дазволіць |
| Выходны | TCP, UDP | Любы | Дазволіць |
Таксама ўпэўніцеся, што на маршрутызатары адключана ізаляцыя пунктаў доступу. Звычайна яна адключана прадвызначана, але на некаторых маршрутызатарах можа быць уключана (асабліва ў гасцявых сетках). Падрабязней у раздзеле Выпраўленне непаладак.
Партатыўны рэжым
(з'явіўся ў v1.13.0)
Стварыце файл з назвай settings.json у той жа папцы, што і выканальны файл.
Файл можа быць пусты.
Праграма будзе захоўваць налады ў ім замест прадвызначанага месца.
Схаваны запуск
(абноўлена ў v1.15.0)
Каб запусціць праграму схавана (толькі ў вобласці апавяшчэнняў), скарыстайцеся параметрам --hidden (напрыклад: localsend_app.exe --hidden).
У версіях v1.14.0 і ранейшых праграма запускаецца схавана, калі зададзены параметр autostart і ўключана налада схаванага запуску.
LocalSend выкарыстоўвае бяспечны пратакол сувязі, які дазваляе прыладам абменьвацца данымі праз REST API. Усе даныя перадаюцца праз HTTPS, а сертыфікат TLS/SSL ствараецца на ляту на кожнай прыладзе, што забяспечвае максімальную бяспеку.
Падрабязней пра пратакол LocalSend — у дакументацыі.
Каб сабраць LocalSend з зыходнага коду, выканайце наступныя крокі:
LocalSendcd app, каб перайсці ў папку праграмыflutter pub get, каб спампаваць залежнасціflutter run, каб запусціць праграму[!NOTE] Цяпер LocalSend патрабуе старэйшай версіі Flutter (яна ўказана ў .fvmrc), таму праблемы са зборкай могуць узнікаць з-за неадпаведнасці паміж патрэбнай версіяй і той, што ўсталявана ў сістэме.
Каб распрацоўка была больш прадказальнай, LocalSend кіруе версіяй Flutter праз fvm. Пасля ўсталяванняfvmвыконвайцеfvm flutterзаместflutter.
Мы вітаем унёсак ад кожнага, хто хоча дапамагчы палепшыць LocalSend. Далучыцца можна некалькімі спосабамі.
Вы можаце дапамагчы з перакладам LocalSend на іншыя мовы. Для кіравання перакладамі мы карыстаемся платформай Weblate.
Акрамя таго, можна зрабіць развілку (fork) гэтага рэпазіторыя і дадаць пераклады ўручную.
Пераклады знаходзяцца ў папцы app/assets/i18n. Каб дадаць ці абнавіць пераклад, рэдагуйце файл _missing_translations_<locale>.json або <locale>.json.
Заўвага: палі, пазначаныя @, перакладаць не трэба; праграма іх ніяк не выкарыстоўвае, гэта проста звесткі пра файл або кантэкст для перакладчыка.
Падрабязней — у дапаможніку па ўнёску ў праект.
| Праблема | Платформа (адпраўка) | Платформа (атрыманне) | Рашэнне |
|---|---|---|---|
| Прылада не бачная | Любая | Любая | Упэўніцеся, што на маршрутызатары адключана ізаляцыя пунктаў доступу. Калі яна ўключана, злучэнні паміж прыладамі забаронены. |
| Прылада не бачная | Любая | Windows | Упэўніцеся, што сетка наладжана як «прыватная». Для сетак, наладжаных як агульнадаступныя, Windows можа быць больш строгай. |
| Прылада не бачная | macOS, iOS | Любая | Паспрабуйце пераключыць дазвол «Лакальная сетка» ў раздзеле «Прыватнасць» у наладах сістэмы. |
| Занадта нізкая хуткасць | Любая | Любая | Карыстайцеся 5 ГГц; адключыце шыфраванне на абедзвюх прыладах |
| Занадта нізкая хуткасць | Любая | Android | Вядомая праблема. https://github.com/flutter-cavalry/saf_stream/issues/4 |
Гэтыя каманды прызначаны толькі для тых, хто вядзе праект. Выконвайце іх з папкі app.
Звычайны APK
flutter build apk
AppBundle для Google Play
flutter build appbundle
flutter build ipa
flutter build macos
Звычайная
flutter build windows
Лакальная праграма MSIX
flutter pub run msix:create
Гатовая для крамы
flutter pub run msix:create --store
Звычайная
flutter build linux
AppImage
appimage-builder --recipe AppImageBuilder.yml
Snap
Інструкцыі ў localsend/snap/README.md